Поиск:

Указ Президента Республики Беларусь от 03.10.2016 N 354 "Аб праекце мiжнароднага дагавора"

1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб бязвiзавых паездках па дыпламатычных i службовых (афiцыйных) пашпартах <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства замежных спраў на:
правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А.Лукашэнка