Поиск:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.09.2016 N 770 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi""

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесцi з 9 снежня 2016 г. па 8 студзеня 2017 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
2. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў асабiста прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iснуючых праблем.
Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым арганiзацыям далучыцца да названай акцыi.
3. Мiнiстэрству адукацыi да 8 снежня 2016 г. па ўзгадненнi з зацiкаўленымi:
зацвердзiць графiк правядзення навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" i давесцi яго да ведама зацiкаўленых;
пры неабходнасцi ўносiць змяненнi ў названы графiк.
4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 23 снежня 2016 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку:
дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў;
дзяцей-iнвалiдаў;
дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;
дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу Следчага камiтэта, органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
навучэнцаў кадэцкiх вучылiшч;
навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (Мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;
навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.
Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей, у тым лiку навучэнцы Рыжскай беларускай школы (Латвiйская Рэспублiка) i Беларускай сярэдняй школы iмя Францыска Скарыны г. Вiльнюса (Лiтоўская Рэспублiка), у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.
На дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваюцца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка.
5. Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей 26 - 30 снежня 2016 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзеннi 23 снежня 2016 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне дабрачыннага навагодняга свята.
7. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.
Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дзiцячых дэлегацый абласцей.
8. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў, эканомii каштарыса расходаў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.
Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
А.Кабякоў

Дадатак да пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 27.09.2016 N 770

СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННI 23 СНЕЖНЯ 2016 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ


Качанава
Наталля Iванаўна
-
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)
Жураўкоў
Мiхаiл Анатольевiч
-
Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага камiтэта)
Ананiч
Лiлiя Станiславаўна
-
Мiнiстр iнфармацыi
Волкаў
Пётр Андрэевiч
-
дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Дрыга
Iрына Уладзiмiраўна
-
першы намеснiк Мiнiстра культуры
Казакоў
Кiрыл Уладзiмiравiч
-
генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага тэлебачання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Карпенка
Iгар Васiльевiч
-
намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Мельчанка
Мiкалай Аляксандравiч
-
намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк мiлiцыi грамадскай бяспекi
Наркевiч
Iрына Уладзiмiраўна
-
намеснiк Мiнiстра антыманапольнага рэгулявання i гандлю
Пiневiч
Дзмiтрый Леанiдавiч
-
першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Пяткевiч
Iосiф Еўстаф'евiч
-
начальнiк упраўлення адукацыi i сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Рафальскi
Уладзiмiр Мiкалаевiч
-
начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Саротнiк
Марыя Аляксандраўна
-
начальнiк упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай i iдэалагiчнай работы Мiнiстэрства адукацыi
Селiверстаў
Юрый Мiхайлавiч
-
намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Якжык
Вiктар Вiктаравiч
-
намеснiк Мiнiстра адукацыi