Поиск:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.09.2016 N 746 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў работнiкаў закрытага акцыянернага таварыства "АТЛАНТ":

Кавальчука
Алега Аляксеевiча
-
наладчыка аўтаматычных лiнiй i агрэгатных станкоў цэха механiчнай апрацоўкi вытворчасцi кампрэсараў фiлiяла Баранавiцкi станкабудаўнiчы завод
Канавалава
Аляксея Станiслававiча
-
намеснiка начальнiка ўпраўлення закупак па арганiзацыi знешнеэканамiчнай дзейнасцi прадпрыемстваў закрытага акцыянернага таварыства "АТЛАНТ" у рэгiёнах Еўропы i Азii Мiнскага завода халадзiльнiкаў

шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў работнiкаў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта:

Дамарацкага
Уладзiмiра Антонавiча
-
загадчыка кафедры агульнай i клiнiчнай псiхалогii
Савiцкую
Таццяну Аляксандраўну
-
прафесара кафедры фiзiчнай хiмii
Салькова
Анатоля Пятровiча
-
загадчыка кафедры гiсторыi паўднёвых i заходнiх славян
Чаранкевiча
Сяргея Мiкалаевiча
-
загадчыка кафедры бiяфiзiкi

шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё арганiзацыi Бядулiну Iрыну Вячаславаўну, галоўнага iнжынера закрытага акцыянернага таварыства Аршанскай прамыслова-гандлёвай фiрмы "Свiтанак";
шматгадовую плённую навукова-даследчую дзейнасць, значны асабiсты ўклад у распрацоўку i выраб комплексу вiдэаспектральнай апаратуры дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi з борта Мiжнароднай касмiчнай станцыi Бяляева Барыса Iларыёнавiча, загадчыка аддзела аэракасмiчных даследаванняў навукова-даследчай установы "Iнстытут прыкладных фiзiчных праблем iмя А.Н.Сеўчанкi" Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта;
шматгадовую плённую навукова-даследчую дзейнасць, значны асабiсты ўклад у распрацоўку хiмiчных прадуктаў, матэрыялаў i тэхналогiй Грыншпана Дзмiтрыя Давыдавiча, загадчыка лабараторыi раствораў цэлюлозы i прадуктаў iх перапрацоўкi ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта "Навукова-даследчы iнстытут фiзiка-хiмiчных праблем";
шматгадовую плённую працу, значныя дасягненнi ў прафесiйнай дзейнасцi Данчанка Тамару Пятроўну, начальнiка аддзела манiторынгу цэн на будаўнiчыя матэрыялы, вырабы i канструкцыi рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Рэспублiканскi навукова-тэхнiчны цэнтр па цэнаўтварэннi ў будаўнiцтве";
значны асабiсты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкi i правядзення Дня беларускага пiсьменства ў г. Рагачове на высокiм арганiзацыйным узроўнi Дворнiка Уладзiмiра Андрэевiча, старшыню Гомельскага аблвыканкама;
шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё арганiзацыi Кастрыца Дзiну Мiкалаеўну, машынiста крана вежавага структурнага падраздзялення ўпраўлення механiзацыi N 120 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўнiчы трэст N 12" - кiруючая кампанiя холдынгу "БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ";
шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, развiццё вышэйшай адукацыi Хухлындзiну Людмiлу Мiхайлаўну, начальнiка галоўнага ўпраўлення вучэбнай i навукова-метадычнай работы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта;
шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў галiне пенсiённага забеспячэння насельнiцтва Яшкову Ларысу Мiхайлаўну, намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiённага забеспячэння Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
А.Кабякоў