Главное Меню
Главная страница
Законодательство. Архив
Законодательство. Обновление
Региональное право. Архив
Региональное право. Обновление
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Разное

Архив

обновление

Решение Минского городского Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. №274 "Аб прысваеннi назваў вулiцы, скверам i мiкрараёнам г.Мiнска"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

 
            РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       22 снежня 2006 г. № 274

АБ ПРЫСВАЕННІ НАЗВАЎ ВУЛІЦЫ, СКВЕРАМ І МІКРАРАЁНАМ
Г. МІНСКА

     У  адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад  5
мая  1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решения    вопросов   административно-территориального    устройства
Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.  Новай вуліцы № 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне
Цнянскага  водасховішча ў г. Мінску прысвоіць найменаванне Лучайская
і надалей называць яе «вуліца Лучайская (улица Лучайская)».
     2.  Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай
прысвоіць   назву   «Сцяпанаўскі  сад»  і   надалей   называць   яго
«Сцяпанаўскі сад (Степановский сад)».
     3.  Безназоўнаму  скверу на рагу праспекта  Машэрава  і  вуліцы
Старажоўскай прысвоіць назву «Старажоўскі сквер» і надалей  называць
яго «Старажоўскі сквер (Сторожевский сквер)».
     4.  Безназоўнаму  скверу на рагу вуліц Варанянскага  і  Ляўкова
прысвоіць  назву «сквер Сенажаны» (назва раёна ў ХІХ ст.) і  надалей
называць яго «сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)».
     5.  Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы  паміж
вуліцамі  Судмаліса, Планёрнай, Партызанскім праспектам  і  завулкам
Клумава  прысвоіць  назву «Антонаўскі парк» і надалей  называць  яго
«Антонаўскі парк (Антоновский парк)».
     6.  Безназоўнаму скверу паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова
і  Кірава прысвоіць назву «Міхайлаўскі сквер» і надалей называць яго
«Міхайлаўскі сквер (Михайловский сквер)».
     7.  Безназоўнаму  парку  паміж вуліцамі  Прытыцкага,  Глебкі  і
Матусевіча прысвоіць назву парк Цівалі і надалей называць яго  «парк
Цівалі (парк Тиволи)».
     8.    Безназоўнай   пляцоўцы   паміж   вуліцай   Чарвякова    і
Старавіленскім трактам прысвоіць назву Пярэспенскі сквер  і  надалей
называць яе «Пярэспенскі сквер (Переспенский сквер)».
     9.  У мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя
назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска:
     мікрараёну,  які  праектуецца ў межах  праспекта  Дзяржынскага,
МКАД  і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва - «мікрараён Дружба»),
прысвоіць   назву  мікрараён  Брылевічы  і  надалей   называць   яго
«мікрараён Брылевічы (Брилевичи)»;
     мікрараёну, які праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка  за
Уруччам  на  праспекце Незалежнасці (будаўнічая  назва  -  мікрараён
«Усходні»),  прысвоіць  назву  мікрараён  «Вялікі  лес»  і   надалей
называць яго «мікрараён Вялікі лес (Великий лес)»;
     мікрараёну,  які  праектуецца  ў  раёне  праспекта   Пераможцаў
(будаўнічая  назва  - мікрараён Лябяжы), прысвоіць  назву  мікрараён
Ржавец і надалей называць яго «мікрараён Ржавец (Ржавец)»;
     мікрараёну,   які   праектуецца   ў   раёне   паміж    вуліцамі
Калеснікава, Матусевіча і праездам Масюкоўшчына (будаўнічая назва  -
мікрараён Масюкоўшчына-3, 4, 5), прысвоіць назву мікрараён Дамброўка
і надалей называць яго «мікрараён Дамброўка (Домбровка)».
     10.   Даручыць   камітэту   архітэктуры   і   горадабудаўніцтва
Мінгарвыканкома пры падрыхтоўцы праектаў забудовы новых  мікрараёнаў
і  сквераў  прысваенне  іх назваў выносіць  на  разгляд  камісіі  па
найменаванні  і  перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў  і  іншых
састаўных частак г. Мінска.
     11.  Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласці  на
намесніка    старшыні   Мінскага   гарадскога    Савета    дэпутатаў
Чарнавусаву  В.Р.  і пастаянную камісію Мінскага  гарадскога  Савета
дэпутатаў  па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
     
Старшыня                                               У.М.Папкоўскі


<<< Назад



 


Реклама


 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100


Новости Беларуси
Полезная информация