УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2006 г. № 552
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ЛІ АНЬДУНА ОРДЭНАМ ДРУЖБЫ НАРОДАЎ
За значны ўклад у развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва,
умацаванне дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і
Кітайскай Народнай Рэспублікай узнагародзіць намесніка начальніка
Галоўнага ўпраўлення ўзбраення і ваеннай тэхнікі Народна-вызваленчай
арміі Кітая генерал-лейтэнанта Лі Аньдуна ордэнам Дружбы народаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка