Главное Меню
Главная страница
Законодательство. Архив
Законодательство. Обновление
Региональное право. Архив
Региональное право. Обновление
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Разное

Архив

обновление

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31 декабря 1999 г. №796 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

 
          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      31 снежня 1999 г. N 796

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ (КЛАСАХ) З ПАГЛЫБЛЕНЫМ
 ВЫВУЧЭННЕМ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ, ЭСТЭТЫЧНЫМ
 I ФIЗКУЛЬТУРНА-СПАРТЫЎНЫМ УХIЛАМI

     У  мэтах  забеспячэння  ўмоў  для  дыферэнцыраванага  навучання
вучняў,  авалодання  iмi  ведамi  i  ўменнямi  па  асобных  вучэбных
прадметах   на  паглыбленым  узроўнi,  развiцця  iнтэлектуальнага  i
творчага патэнцыялу навучэнскай моладзi загадваю:

     1.   Зацвердзiць  Прыкладнае  палажэнне  аб  агульнаадукацыйных
школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi (дадаецца).

     2.  Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.)  у  3-дзённы  тэрмiн  накiраваць  вышэйадзначанае  Палажэнне ў
Мiнiстэрства юстыцыi для прававой экспертызы.

     3.   Кантроль   за  выкананнем  дадзенага  загаду  ўскласцi  на
намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         31.12.1999 N 796

                     ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ *)
        аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым
         вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным
                 i фiзкультурна-спартыўным ухiламi

 ____________________________
     *) Прыкладнае  палажэнне  распаўсюджваецца толькi на дзяржаўныя
агульнаадукацыйныя школы.

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1.  Школы  (класы)  з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў,     эстэтычным     (музычным,     харавым,     мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм,         харэаграфiчным,         тэатральным,
агульнаэстэтычным)  i  фiзкультурна-спартыўным ухiламi забяспечваюць
вучням  агульную сярэднюю адукацыю i паглыбленае авалоданне ведамi i
ўменнямi   па   прафiлюючых   вучэбных   дысцыплiнах,   працоўную  i
прафесiйную падрыхтоўку, развiццё творчых здольнасцей у адпаведнасцi
з iх iнтарэсамi i схiльнасцямi.

     1.2.  У  сваёй дзейнасцi школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных  вучэбных  прадметаў,  эстэтычным  i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi  кiруюцца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе,
зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28
чэрвеня 1993   г.  N  203  (рэг.N  80/12  ад  03.11.1993),  дадзеным
Прыкладным палажэннем i iншымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

     1.3.  Школы  (класы)  з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi адкрываюцца,
рэарганiзуюцца  i лiквiдуюцца органамi мясцовай улады ў парадку, якi
ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

     1.4.   Школы   могуць   мець   адзiн   або  некалькi  напрамкаў
паглыблення.  Школы  (класы)  з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы
адкрываюцца  ў складзе падрыхтоўчага i I-ХI або VII-ХI класаў, iншых
вучэбных  прадметаў  -  VIII-ХI,  Х-ХI  класаў; музыкi, харэаграфii,
выяўленчага  мастацтва  -  падрыхтоўчага  i I-IХ або падрыхтоўчага i
I-ХI  класаў;  архiтэктуры  i  выяўленчага  мастацтва - V-ХI класаў;
тэатральнага  мастацтва  -  падрыхтоўчага i I-ХI або VIII-ХI класаў;
фiзiчнай культуры - V-ХI класаў.

     1.5. Колькасць вучняў у класах з паглыбленым вывучэннем асобных
вучэбных  прадметаў,  эстэтычным  ухiлам  тая  ж,  што  i  ў масавых
агульнаадукацыйных  школах.  Асобныя класы з фiзкультурна-спартыўным
ухiлам  могуць  стварацца  i пры меншай колькасцi вучняў у класе (не
менш як 12 чалавек).

                      2. Парадак прыёму вучняў

     2.1.  Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных  вучэбных  прадметаў,  эстэтычным  i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi  праводзiцца  адзiн  раз  у  год на падставе пiсьмовай заявы
бацькоў вучняў або асоб, якiя iх замяняюць, i медыцынскай даведкi аб
стане  здароўя  вучняў, а ў школы (класы) з эстэтычным ухiлам - i па
вынiках   конкурснага   адбору  камiсiяй,  якая  ацэньвае  музычныя,
харэаграфiчныя,  мастацкiя  i  артыстычныя здольнасцi паступаючых, у
класы   з   фiзкультурна-спартыўным   ухiлам   -   па   рэкамендацыi
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ.

     2.2.   Правядзенне   якiх-небудзь   праверачных   iспытаў   пры
паступленнi дзяцей у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем замежнай
мовы не дапускаецца.

     2.3.   Пры   наяўнасцi   вакантных  месцаў  прыём  вучняў  можа
праводзiцца дадаткова на працягу вучэбнага года ва ўсе класы.

     2.4.  Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных  вучэбных  прадметаў,  эстэтычным  i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi  са  школ  таго  ж  тыпу праводзiцца без дадатковай праверкi
ведаў.  У асобных выпадках у гэтыя школы (класы) могуць быць прыняты
вучнi з агульнаадукацыйных устаноў пры ўмове, што яны выяўляюць веды
i  ўменнi  па  прафiлюючых  прадметах  у  аб'ёме праграм адпаведнага
класа.

     2.5.  У  тых  выпадках, калi колькасць жадаючых паступiць у VII
класы  з  паглыбленым вывучэннем замежнай мовы, у VIII i Х класы - з
паглыбленым вывучэннем iншых вучэбных прадметаў перавышае магчымасцi
прыёму,   залiчэнне   праводзiцца   з  улiкам  вынiковых  адзнак  па
прафiлюючых  прадметах  за  папярэднi клас. Правядзенне якiх-небудзь
экзаменаў пры гэтым не дапускаецца.

       3. Змест i арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу

     3.1.  Школы  (класы)  з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў,  эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi працуюць па
вучэбных  планах  i праграмах з улiкам спецыфiкi школы (класа), якiя
зацвярджаюцца ў вызначаным парадку.
     Згодна   з  вучэбнымi  планамi  заняткi  па  цыклу  прафiлюючых
дысцыплiн  могуць  быць  як групавыя, так i iндывiдуальныя. Дзяленне
класаў  на  групы  ажыццяўляецца  ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi
агульнаадукацыйных школ.

     3.2.   Змест   працоўнага   навучання  ў  V-ХI  класах  школ  з
паглыбленым  вывучэннем  асобных  вучэбных  прадметаў,  эстэтычным i
фiзкультурна-спартыўным  ухiламi  вызначаецца  з  улiкам канкрэтнага
профiлю.

     3.3.  Школы  могуць прыцягваць да работы выкладчыкаў вышэйшых i
сярэднiх   спецыяльных  навучальных  устаноў,  работнiкаў  навукi  i
культуры, трэнераў дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ i клубаў фiзiчнай
падрыхтоўкi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

     3.4.   Пазакласная  навучальна-выхаваўчая  работа  ў  школах  з
паглыбленым  вывучэннем  асобных  вучэбных  прадметаў,  эстэтычным i
фiзкультурна-спартыўным   ухiламi   будуецца   з   улiкам  спецыфiкi
навучальнага працэсу гэтых школ.

     3.5. Бiблiятэкi школ дадзенага тыпу камплектуюцца, акрамя кнiг,
прадугледжаных      для      школьных      бiблiятэк,      вучэбнай,
навукова-папулярнай, мастацкай, даведачнай лiтаратурай, перыядычнымi
выданнямi па профiлю.

     3.6. Школы з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi павiнны мець кабiнеты i
iншыя   памяшканнi   ў   адпаведнасцi   з  профiлем  школы  (класа),
абсталяваныя неабходнымi сродкамi навучання.

     3.7.  Вучнi  школ  (класаў) з эстэтычным ухiлам, якiя паспяхова
здалi экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах за курс базавай i сярэдняй
школы,  атрымлiваюць  дадаткова  да  асноўнага дакумента аб адукацыi
ўкладыш у яго з запiсам адзнак па спецыяльных прадметах.

              4. Педагагiчныя i iншыя работнiкi школы

     4.1.   У  школах  з  паглыбленым  вывучэннем  асобных  вучэбных
прадметаў,  эстэтычным  i  фiзкультурна-спартыўным  ухiламi  штатная
колькасць  работнiкаў  уводзiцца  ў  адпаведнасцi з Тыпавымi штатамi
пачатковых,   базавых   i  сярэднiх  агульнаадукацыйных  школ,  якiя
зацверджаны   загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi
Беларусь ад 26 сакавiка 1996 г. N 109.
     У  школах  з  эстэтычным  ухiлам  па ўзгадненнi з вышэйстаячымi
ўстановамi   i   фiнансавымi  органамi  можа  быць  уведзена  пасада
настройшчыка музычных iнструментаў.

     4.2.   Парадак   i   ўмовы  прыёму  i  звальнення  педагагiчных
работнiкаў школ з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным     i    фiзкультурна-спартыўным    ухiламi    рэгулююцца
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     Намеснiк  дырэктара  школы  назначаецца з лiку асоб, якiя маюць
вышэйшую адукацыю адпаведна профiлю школы.
     Дырэктар школы   з   паглыбленым   вывучэннем   замежнай   мовы
назначаецца з лiку асоб, якiя, як правiла, валодаюць замежнай мовай,
выкладаемай у школе.

     4.3.  Настаўнiкi  i  намеснiкi  дырэктараў  школ  з паглыбленым
вывучэннем     асобных     вучэбных    прадметаў,    эстэтычным    i
фiзкультурна-спартыўным   ухiламi  павышаюць  сваю  квалiфiкацыю  па
спецыяльных праграмах ва ўстаноўленым парадку.




<<< Назад



 


Реклама


 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100


Новости Беларуси
Полезная информация