Главное Меню
Законодательство РБ
- 2007 год
- 2006 год
- 2005 год
- 2004 год
- 2003 год
- 2002 год
- 2001 год
- 2000 год
- 1999 год
- 1998 год
- 1997 год
- 1996 год
- 1995 год
- 1994 год
- 1993 - 1949 год
Местное законодательство
Международные договоры

Реклама

 

Наша кнопка
Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Решение Министерства культуры Республики Беларусь от 9 апреля 1997 г. №5п.7 "Аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

     РАШЭННЕ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      9 красавiка 1997 г. N 5 п.7

 АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ

     Калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1. Зацвердзiць узор  Ганаровай  граматы  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi Беларусь (узор дадаецца).

     2. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  Ганаровай  грамаце  Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.

 Старшыня калегii,
 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
                    культуры Рэспублiкi Беларусь
 
     1. Ганаровая  грамата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
з'яўляецца заахвочваннем за значны ўклад  у  захаванне  нацыянальнай
спадчыны,   развiццё  культуры  i  мастацтва,  культурна-асветнiцкай
работы, падрыхтоўку спецыялiстаў культуры i мастацтва.

     2. Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
узнагараджваюцца грамадзяне,   творчыя   калектывы,   прадпрыемствы,
установы, арганiзацыi Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  фiзiчныя  i
юрыдычныя асобы замежных краiн.

     3. Рашэнне  аб  узнагароджаннi  Ганаровай граматай Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь прымаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi
Беларусь па   прадстаўленню  ўпраўленняў  культуры  аблвыканкамаў  i
Мiнскага гарвыканкама,    прадпрыемстваў,    устаноў,    арганiзацый
рэспублiканскага падпарадкавання, або па ўласнай iнiцыятыве.

     4. Разгляду    пытанняў    аб    узнагароджаннi    папярэднiчае
абмеркаванне ў адпаведных структурных  падраздзяленнях  цэнтральнага
апарату Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

     5. Аб  узнагароджаннi  Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь   выдае
загады.

     6. Уручэнне Ганаровай граматы Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi
Беларусь праводзiцца  ва  ўрачыстай  абстаноўцы  Мiнiстрам  культуры
Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню iншымi службовамi асобамi.

     7. Грамадзянам,  узнагароджаным Ганаровай граматай Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь можа выдавацца грашовая прэмiя ў памеры
пяцi мiнiмальных заработных плат са сродкаў Мiнiстэрства культуры.


<<< Назад



 


Новости Беларуси
Реклама

 

Реклама







Rambler's Top100