Главное Меню
Законодательство РБ
- 2007 год
- 2006 год
- 2005 год
- 2004 год
- 2003 год
- 2002 год
- 2001 год
- 2000 год
- 1999 год
- 1998 год
- 1997 год
- 1996 год
- 1995 год
- 1994 год
- 1993 - 1949 год
Местное законодательство
Международные договоры

Реклама

 

Наша кнопка
Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Приказ Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 5 июня 1995 г. №75 "Аб выкананнi артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

        ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       5 чэрвеня 1995 г. № 75

АБ ВЫКАНАННІ АРТЫКУЛА 14 ЗАКОНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
«АБ ДОНАРСТВЕ КРЫВІ І ЯЕ КАМПАНЕНТАЎ»

     Даводзім  да  ведама  Пастанову Кабінета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь «Аб зацвярджэнні палажэння аб знаку пашаны «Ганаровы  донар
Рэспублікі Беларусь» ад 25 красавіка 1995 г. № 224:
     «У  мэтах  выканання артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь  ад
31  студзеня  1995 г. «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў»  Кабінет
Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  Палажэнне  аб  знаку  пашаны  «Ганаровы  донар
Рэспублікі Беларусь» і апісанне гэтага знака (прыкладаецца).
     2. Міністэрству аховы здароўя ў месячны тэрмін:
     2.1.  па  ўзгадненню  з зацікаўленымі міністэрствамі  і  іншымі
цэнтральнымі органамі кіравання распрацаваць і сумесна з  Беларускім
Таварыствам  Чырвонага  Крыжа  зацвердзіць  Інструкцыю  аб   парадку
ўзнагароджання знакам пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь»  і
форму адпаведнага пасведчання;
     2.2.  вырашыць  пытанне аб вырабе знака пашаны «Ганаровы  донар
Рэспублікі  Беларусь»,  пасведчання  аб  ім,  а  па  пытаннях,  якія
патрабуюць рашэння Урада, унесці ва ўстаноўленым парадку прапановы ў
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ПАЛАЖЭННЕ
аб знаку пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь

     1.   Знакам   пашаны   «Ганаровы  донар  Рэспублікі   Беларусь»
узнагароджваюцца:
     1.1.  грамадзяне  Рэспублікі Беларусь, якія здалі  40  і  больш
разоў  кроў  або  60  і больш разоў плазму дзеля  выратавання  жыцця
хворых,   параненых  і  пацярпеўшых  пры  абароне   Радзімы,   ахове
Дзяржаўнай  граніцы  Рэспублікі  Беларусь  і  грамадскага   парадку,
стыхійных бедствах, няшчасных выпадках;
     1.2.  донары, якія раней мелі права на ўзнагароджанне нагрудным
знакам «Ганаровы донар СССР» і не атрымалі яго.
     2.  Узнагароджанне  знакам  пашаны «Ганаровы  донар  Рэспублікі
Беларусь» ажыццяўляецца Міністэрствам аховы здароўя па прадстаўленню
міністэрстваў  і  іншых  цэнтральных органаў кіравання,  якія  маюць
прадпрыемствы  і  ўстановы  па нарыхтоўцы, перапрацоўцы,  захоўванню
донарскай  крыві  і  яе  кампанентаў,  па  ўзгадненню  з  Беларускім
Таварыствам Чырвонага Крыжа.
     Парадак   прадстаўлення   да   ўзнагароджання   знакам   пашаны
«Ганаровы  донар  Рэспублікі  Беларусь» зацвярджаецца  Міністэрствам
аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа па ўзгадненню
з   зацікаўленымі  міністэрствамі  і  іншымі  цэнтральнымі  органамі
кіравання.
     3.  Знак пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» носіцца на
грудзях з правага боку ніжэй дзяржаўных узнагарод.
     Разам  са  знакам  пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі  Беларусь»
узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
Апісанне знака пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь»
     Знак пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» вырабляецца  з
каляровага  металу і мае форму круга дыяметрам 30  мм,  на  паверхні
якога  ў  верхняй частцы змяшчаецца круг дыяметрам  10  мм,  пакрыты
эмаллю  белага колеру, з рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага
колеру  крыжа ў выглядзе дзвюх роўнавялікіх перпендыкулярных  планах
памерам 30 х 3 мм. Ніжэй яго змяшчаецца рэльефная выява каплі  крыві
памерам 10 х 4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.
     Выявы  крыжа  і  каплі  крыві,  акантаваныя  знізу  і  з  бакоў
рэльефнай  выявай  лаўровай  галінкі,  пад  якой  нанесены   надпіс:
«Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».
     Знак  пашаны пры дапамозе вушка і прамежкавага звяна  злучаецца
з  калодкай памерам 30 х 20 мм, на якую нанесена рэльефная  насечка.
Калодка  мае  на адваротным баку шпільку для прымацавання  знака  да
адзення.».

     У  сувязі  з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі  Беларусь
ад  25  красавіка 1995 г. № 224 згодна з Законам Рэспублікі Беларусь
«Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» ЗАГАДВАЮ:
     1.  Начальнікам  упраўленняў  аховы  здароўя  аблвыканкамаў   і
Мінгарвыканкама,   Генеральнаму   дырэктару   Бел   РПА   «Фармацыя»
забяспечыць выпіску льготных рэцэптаў і водпуск лекавых сродкаў з 50-
працэнтнай скідкай ад іх кошту ў адпаведнасці з артыкулам 14  Закона
Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў».
     2.  Начальнікам  упраўленняў  аховы  здароўя  аблвыканкамаў   і
Мінгарвыканкама, кіраўнікам рэспубліканскіх і другіх  устаноў  аховы
здароўя   забяспечыць  Ганаровым  донарам  Рэспублікі   Беларусь   у
адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве
крыві і яе кампанентаў»:
     пазачарговае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя;
     карыстанне  пры выхадзе на пенсію паліклінікамі,  да  якіх  яны
былі прымацаваны ў перыяд работы;
     нечарговае    бясплатнае   зубапратэзаванне    з    некаштоўных
матэрыялаў.
     3.   Кантроль  за  выкананнем  ускласці  на  першага  намесніка
Міністра Арэхоўскага У.М.
     
Міністр                                             І.М.Драбышэўская



<<< Назад



 


Новости Беларуси
Реклама

 

Реклама







Rambler's Top100