Главное Меню
Законодательство РБ
- 2007 год
- 2006 год
- 2005 год
- 2004 год
- 2003 год
- 2002 год
- 2001 год
- 2000 год
- 1999 год
- 1998 год
- 1997 год
- 1996 год
- 1995 год
- 1994 год
- 1993 - 1949 год
Местное законодательство
Международные договоры

Реклама

 

Наша кнопка
Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 24 июня 1994 г. №07-12/78 "Аб парадку арганiзацыi i правядзеннi заняткаў па факультатыўных прадметах у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

        ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     24 чэрвеня 1994 г. № 07-12/78

 АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННI ЗАНЯТКАЎ ПА
 ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ПРАДМЕТАХ У ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
 НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу приказом Министерства образования от 22 марта
         2006 г. № 169   

     1. Факультатыўныя        заняткi        арганiзоўваюцца       ў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных  установах  у  мэтах  стварэння
спрыяльных  умоў  для  найбольш поўнага задавальнення iндывiдуальных
запытаў  навучэнцаў,  развiцця   iх   схiльнасцей   i   здольнасцей,
паглыблення    агульнагуманiтарных    i    прафесiянальных    ведаў,
удасканалення ўменняў i навыкаў.
     2. Пералiк   факультатыўных  прадметаў,  аб'ёмы  i  тэрмiны  iх
вывучэння  вызначаюцца  навучальнай  установай  самастойна  ў  межах
гадзiн, устаноўленых  вучэбнымi  планамi,  i  з улiкам рэкамендацый,
выкладзеных у тлумачальных запiсках да iх.
     3. Камплектаванне  груп для факультатыўных заняткаў праводзiцца
ў пачатку  навучальнага  года  (верасень)  у  першую  чаргу  з  лiку
навучэнцаў роднасных прафесiй i аднаго курса навучання.
     4. Колькасць груп навучэнцаў i  iх  напаўняльнасць  вызначаецца
навучальнай  установай,  зыходзячы з бюджэту часу,  якi адведзены на
вывучэнне факультатыўных прадметаў.
     Напаўняльнасць груп   пры  вывучэннi  факультатыўных  прадметаў
павiнна складаць не менш 10 чалавек у першы год i не нiжэй 7 чалавек
у наступныя гады навучання.
     5. Тыпавыя   вучэбныя   праграмы   факультатыўных    прадметаў,
уключаных   у   вучэбныя   планы   цi  рэкамендаваных  да  вывучэння
рэспублiканскiмi  органамi  па  кiраванню   i   навукова-метадычнаму
забеспячэнню     ПТНУ,     распрацоўваюцца    дыдактычным    цэнтрам
Рэспублiканскага  iнстытута   прафесiянальнай   адукацыi.   Вучэбныя
праграмы iншых факультатыўных прадметаў распрацоўваюцца навучальнымi
ўстановамi   самастойна,   зацвярджаюцца   дырэктарам    навучальнай
установы.
     6. Факультатыўныя   заняткi   не   з'яўляюцца   абавязковымi  i
арганiзуюцца  па   тых   прадметах,   якiя   выбралi   навучэнцы   з
прапанаванага iм навучальнай установай пералiку.
     7. Склад груп па кожнаму факультатыўнаму прадмету зацвярджаецца
загадам   дырэктара   навучальнай   установы.  Вучэбныя  заняткi  па
факультатыўных   прадметах   плануюцца   асобным   раскладам,    якi
зацвярджаецца дырэктарам,  i праводзяцца пасля абавязковых  заняткаў
або перад iмi, i ўлiчваюцца ў асобных журналах.
     8. Кантроль   за  арганiзацыяй  i  правядзеннем  факультатыўных
заняткаў,  а таксама вядзеннем улiковай  дакументацыi  ажыццяўляецца
намеснiкам    дырэктара    па    вучэбна-вытворчай    (вучэбнай)   i
вучэбна-выхаваўчай рабоце адпаведна iх функцыянальным абавязкам.
     9. Аплата  выкладчыкам  за  правядзенне факультатыўных заняткаў
робiцца штомесячна за фактычную колькасць выкананых гадзiн.
     10. Паспяховасць  навучэнцаў  па  факультатыўных  прадметах  не
ўплывае на прызначэнне iм стыпендыi i перавод на наступны курс.
     11. Навучэнцам,  якiя паспяхова вывучылi факультатыўны прадмет,
у  выпiсках вынiковых адзнак паспяховасцi,  якiя дадаюцца да дыплома
(атэстата),  робiцца   запiс:   "Вывучаны   факультатыўны    прадмет
_________________________________________ у аб'ёме ________ гадзiн".
        (назва прадмета)

 Намеснiк Мiнiстра                                      А.М.ГАРНАК  


<<< Назад



 


Новости Беларуси
Реклама

 

Реклама







Rambler's Top100